Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Раённы конкурс навукова-даследчых краязнаўчых прац школьнай моладзі “Рагачоўшчына – крок стагоддзяў”

Дата: 25 октября 2018 в 23:06, Обновлено 22 октября 2024 в 17:50

ЗАЦВЯРДЖАЮ                                             ЗАЦВЯРЖДАЮ

Галоўны рэдактар газеты                             Дырэктар Рагачоўскага

“Свабоднае слова”                                       цэнтра турызма і краязнаўства

__________Ж.М.Шэбашава                         дзяцей і моладзі

                                                                       _____________Г.В.Цітовіч

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар цэнтральнай

раённай бібліятэкі

___________Т.М. Голубева

                                            ПАЛАЖЭННЕ

              раённага конкурса навукова-даследчых краязнаўчых прац

               школьнай моладзі “Рагачоўшчына – крок стагоддзяў”

МЭТЫ: Актывізацыя даследчай дзейнасці сярод школьнай моладзі ўстаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі; збор краязнаўчых матэрыялаў па гісторыі Рагачоўшчыны;  фарміраванне грамадска-патрыятычных пачуццяў навучэнскай моладзі; развіццё творчых здольнасцей школьнікаў.

АРГАНІЗАТАРЫ:

1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рагачоўскі раённы цэнтр турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі”;

2. Рэдакцыя раённай газеты “Свабоднае слова”;

3. Цэнтральная раённая бібліятэка.

ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ: з 01.11.2024  па 15.04.2025 года.

УДЗЕЛЬНІКІ: навучэнцы  ўстаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ: удзельнікі конкурса збіраюць краязнаўчы матэрыял па тэматыцы, якая была прапанавана Рагачоўскім раённым цэнтрам турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі, афармляюць даследча-краязнаўчыя матэрыялы і прадастаўляюць іх да 10.04.2025 г. у Рагачоўскі раённы цэнтр турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі”               (г. Рагачоў, вул.Леніна,50). Работы пераможцаў раённага конкурса будуць накіраваны на абласную навукова-краязнаўчую канферэнцыю школьнікаў.

    Праца канкурсантаў павінна мець тытульны ліст з інфармацыяй аб тэме даследчай дзейнасці, назве ўстановы адукацыі, аўтарах працы (прозвішча, імя,імя па бацьку, клас), куратары (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумар кантактных тэлефонаў.

Мова напісання даследчай працы – беларуская альбо руская.

     Журы падводзіць вынікі на працягу тыдня пасля заканчэння конкурсу. Крытэрыямі ацэнкі прац з’яўляюцца: глыбіня раскрыцця тэмы даследвання, уменне аўтара выдзяліць і сфармуляваць праблему, мэты і задачы даследвання; правільнасць афармленне даследчай работы,  выкарыстанне ў працы розных крыніц інфармацыі.

УЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ КОНКУРСА:

   Пераможцы конкурса  навукова-практычнай канферэнцыі будуць узнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму.

Творчыя працы лаўрэатаў будуць адзначаны Рагачоўскім раённым цэнтрам турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі.

СКЛАД ЖУРЫ:

Старшыня журы: Шэбашава Ж.М.  -  галоўны рэдактар газеты “Свабоднае слова”;

Намеснікі старшыні журы: Драбкова Л.П. – намесник начальника аддзела адукацыі;

        Голубева Т.М. – дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі.                                                Члены журы:

Цітовіч Г.В. -      дырэктар Рагачоўскага раённага цэнтра турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі;

Ткачоў С.М.     - метадыст цэнтра;

Ракутава Н.Л.   - педагог – арганізатар  цэнтра ;

Нікалаенка М.М. - краязнаўца, лаўрэат Іолшынскай прэміі;

Михалюк  М.М. – педагог-арганизатар цэнтра 

                                                       Дадатак да палажэння аб раённым конкурсе

                                                     навукова-даследчых  краязнаўчых прац

                                                          школьнай моладзі Рагачоўшчыны 

       З мэтай актыўнага ўключэння школьнай моладзі Рагачоўшчыны ў даследчую дзейнасць па вывучэнню гісторыі малой радзімы, эфектыўнага ўдзелу  ў  конкурсе даследча - краязнаўчых прац навучэнскай моладзі Рагачоўшчыны і  навукова-практычнай канферэнцыі школьнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якая адбудзецца ў красавіку 2025 года, Рагачоўскі  раённы цэнтр турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі просіць Вас арганізаваць удзел школьнікаў у дадзеных мерапрыемствах і прапануе наступную тэматыку краязнаўчых даследванняў:

1. Гісторыя прадпрыемстваў па выпрацоўцы цэглы на тэрыторыі Рагачоўскага раёна.

2. Гісторыя камбіната бытавога абслугоўвання.

3. Бібліяграфія выданняў па гісторыі вывучэння Рагачоўшчыны.

4. Будаўніцтва горада Рагачова ў 60-х – 90-х гадах ХХ стагоддзя.

5. Гісторыя 10-й Журавіцкай партызанскай брыгады ва ўспамінах П.К. Антонава.

6. Гісторыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

7. Бібліяграфія выданняў па падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Рагачоўскага раёна.

8. Гісторыя спартыўнай школы вёскі Лучын Рагачоўскага раёна.

9. Гісторыя стварэння і дзейнасць дзяржаўнай службы аховы прадпрыемстваў і ўстаноў.

10. Гісторыя суда Рагачоўскага раёна.

11. Гісторыя адвакатуры Рагачоўскага раёна.

12. Гісторыя пракуратуры Рагачоўскага раёна.

13. Гісторыя 8-ой Рагачоўскай брыгады ў пісьмовых крыніцах Карпа Драчова.

14. Наш славуты зямляк Самуіл Свярдлоў.

15. Гісторыя развіцця культурных сувязей г. Рагачова з гарадамі-пабрацімамі.

16. Гісторыя творчага калектыва “Добры вечар”.

17. Гісторыя творчага калектыва “Чароўны свет”

18. Гісторыя дзейнасці Германскага саюза на тэрыторыі Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

19. Гісторыя дзейнасці 52-га Пошуковага батальёна Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Рагачоўскага раёна.

20. Гісторыя стварэння музея Народнай славы г. Рагачова.

21. Наш славуты зямляк Міхаіл Расолаў.

22. Жыццёвы і творчы шлях Выдатнікаў адукацыі.

23. Гісторыя правядзення экспедыцый “Баграціён” па тэрыторыі Рагачоўскага раёна.

24. Гісторыя дзейнасці Рагачоўскага раённага цэнтра эпідэміялогіі і гігіены.

25. Жыццёвы і творчы шлях выдатніка асветы Валерыя Драчова.

26. Гісторыя  прадпрыемства “Рэміза”.

27. Настаўнікі Рагачоўшчыны – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.

28. Настаўнікі Рагачоўшчыны – удзельнікі партызанскага руху на Рагачоўшчыне у 1941-1944 г.

29. Гісторыя ветэрынарнай службы Рагачоўскага раёна.   

30. Жыццёвы і творчы шлях Ганаровага настаўніка Беларусі Гулевіч Людмілы Аляксандраўны.

31. Гісторыя вывучэння археалагічных помнікаў Рагачоўшчыны з 90-х гадоў ХХ стагоддзя да сённяшняга часу.

32. Гісторыя стварэння і дзейнасці галерэі мастацкіх палотнаў гімназіі г.Рагачова.

33. Гісторыя дзейнасці кінатэатра “Луч” г.Рагачова.

34. Гісторыя раённага палаца культуры г.Рагачова.

35. Творчыя палотны мастакоў Расіі ў галерэі карцін Ціхініцкай сярэдняй школы імя Аркадзія Осіпава.

36. Гісторыя аднаўлення Троіцкай крыніцы ў вёскі Свержань Рагачоўскага раёна.

37. Сайты “Подзвіг народа” і “Мемарыял” аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны ўраджэнцах Рагачоўшчыны.

38. Гісторыя народнага тэатра г.Рагачова.

39. Народныя вынаходнікі Рагачоўшчыны.

40. Гісторыя развіцця футбола на Рагачоўшчыне ў пасляваенны час.

41. Гісторыя  грамадскай бані горада Рагачова.

42. Гісторыя сельгастэхнікі Рагачоўскага раёна.

43. Гісторыя  стварэння і дзейнасці музея  Збароўскага ясляў-саду – базавай школы імя К.Н. Осіпава.

44. Гісторыя Цэнтра занятасці насельніцтва г.Рагачова.

45. Удзельнікі Паўночнага  марскога пахода – ураджэнцы Рагачоўшчыны.

46. Удзельнікі будаўніцтва БАМа – ураджэнцы Рагачоўшчыны.

47. Удзельнікі асваення цалінных зямель – ураджэнцы Рагачоўшчыны.

48. Гісторыя стварэння і дзейнасці музея Азяранскага ясляў-саду – базавай школы імя Пеці Каваленка.

49. Гісторыя стварэння і дзейнасці музея Побалаўскай СШ.

50. Жыццёвы шлях святароў Рагачоўшчыны – нашых сучаснікаў.

51. Сабор Аляксандра Неўскага г.Рагачова: мінулае і сучаснасць.

52. Гісторыя клуба “Што? Дзе? Калі?” г.Рагачова.

53. Гісторыя лясной гаспадаркі Рагачоўскага раёна.

54. Гісторыя помніка архітэктуры будынка рэальнага вучылішча г.Рагачова.

55. Уражэнцы Рагачоўшчыны ў навуковай медыцыне..

56. Екацярынінскі шлях па тэрыторыі Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

57. Гісторыя стварэння і дзейнасці Белдруку на Рагачоўшчыне.

58. Гісторыя стадыёна г. Рагачова.

59. Гісторыя службы экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя Рагачоўскага раёна.

60. Лёс сям’і  праз гісторыю ХХ стагоддзя.

61. Рагачоўшчына перыяду 1941-1944 гадоў у нямецкіх вайсковых крыніцах.

62. Гісторыя ўстанаўлення ў горадзе Рагачове крыжа Томашу Грыневічу.

63. Гісторыя гасцінічнага комплекса г. Рагачова.

64. Мастацкія асаблівасці творчасці Анатоля Майсейчанкі.

65. Гісторыя аптэчнай справы на Рагачоўшчыне.

66. Гісторыя цырульнай справы на Рагачоўшчыне.

67. Творчая спадчына мастака Уладзіміра Паладзенкі.

68. Мастак Рагачоўшчыны Яўген Ражкоў.

69. Калабарацыя на Рагачоўшчыне ў перыяд 1941 – 1944 гадоў.

70. Дзейнасць атрадаў НКВД на тэрыторыі Рагачоўскага і Журавіцкага раёна ў перыяд 1941-1944гадоў.

71. Творчая спадчына Міхаіла Прохаравіча Макарава.

72. Гісторыя СМІ на Рагачоўшчыне.

73. Гісторыя вінаградарства на Рагачоўшчыне.

74. Гісторыя станцыі семянаводства Рагачоўскага раёна.

75. Жыццёвы шлях ганаровага грамадзяніна г.Рагачова Галіны Рубісавай.

76. Жыццёвы шлях ганаровага грамадзяніна г.Рагачова Івана Шышлы.

77. Нацыянальныя меньшасці на Рагачоўшчыне.

78. Гісторыя стварэння і дзейнасці грамадскага таварыства “Замчышча”.

79. Гісторыя краязнаўчага руху на Рагачоўшчыне.

80. Жыццёвы шлях ураджэнцаў Рагачоўшчыны ўзнагароджаных ордэнам Працоўнага чырвонага сцяга.

81. Святые і культавыя месцы на тэрыторыі Рагачоўcкага раёна.

82. Гісторыя медыцынскага вучылішча г.Рагачова.

83. Школьныя самавыданні ў 60-90-я гады XX стагоддзя.

84. Гісторыя ПТВ -150.

85. Гісторыя будаўнічага каледжа г.Рагачова.

86. Гісторыя дома – інтэрната ў в. Вікоў Рагачоўскага раёна.

87. Гісторыя дабрачыннага таварыства “Рука дапамогі”.

88. Лёс краіны ў лёсе выпускнікоў школ Рагачоўскага раёна ў кантэксце гісторыі ўсходняга славянства.

89. З гісторыі развіцця спорту на ААТ “Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат”.

90. Гісторыя малых вёсак Рагачоўшчыны.

91. Гісторыя турызму на Рагачоўшчыне.

92. Ураджэнцы Рагачоўшчыны ў навуцы Садружнасці незалежных дзяржаў.

93. З гісторыі лёгкай атлетыкі горада Рагачова.

94. Гісторыя Рагачоўскага лесапункта.

95. Ліквідатары аварыі на Чарнобыльскай АЭС: іх гераічны подзвіг і сённяшні жыццёвы лёс.

96. Вядомыя выканаўцы аўтарскай песні Рагачоўскага раёна.

97. Санаторый “Прыдняпроўскі”: гісторыя стварэння і сённяшні час.

98. Гісторыя фізкультурна-спартыўнага таварыства “Ураджай”.

99. Гісторыя хлебапрыёмнага прадпрыемства г. Рагачова.

100. Гісторыя швейнай вытворчасці ў г. Рагачове.

101. Ганаровы акадэмік – наш земляк  Паплаўскі Міхаіл Іванавіч, яго працоўная і творчая дзейнасць.

102. Ганаровы акадэмік – наш зямляк  Міронаў Міхаіл Пятровіч, яго жыццёвы і творчы шлях.

103. Гісторыя цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Рагачова.

104. Гісторыя вучэбна-вытворчага камбіната г. Рагачова.

105. Па старонкам нашай гісторыі з дапамогай кнігі загадаў горхарчторга г. Рагачова.

106. Дзейнасць РК КПБ  і партыйных арганізацый Рагачоўскага раёна напярэдадні і ў час жнівеньскага путчу 1991 года.

107. Гісторыя ДЮСШ №1 г. Рагачова.

108. Гісторыя турысцка- краязнаўчай дзейнасці на Рагачоўшчыне праз прызму часу.

109. Гісторыя стварэння і дзейнасць аддзела адукацыі, спорту і турызму Рагачоўскага райвыканкама.

110. Этнакультурная спадчына Рагачоўскага раёна.

Падрыхтаваў  дырэктар цэнтра                                                                              Г.В.Цітовіч

Ракутава  2 45 14

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.