Аб мiнулым з пяці сшыткаў успамінаў Калесніка Міхаіла Іванавіча
Сярод маіх запісаў успамінаў людзей якія былі сведкамі і ўдзельнікамі выпрабавальных і безумоўна трагічных падзей мінулага XX стагоддзя асобае месца займаюць матэрыялы звязаныя з жыццём Калесніка Міхаіла Іванавіча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.
Нарадзіўся Міхаіл Іванавіч на Украіне ў сяле Антонаўка Усцінаўскага раёна Кіраваградскай вобласці ў 1921 годзе ў сям’і селяніна.
У 1944 годзе стаў членам Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. Вышэйшаю адукацыю атрымаў у партыйнай школе пры ЦК КПСС.
У пасляваенны час працаваў у раённых камітэтах КПБ у гарадскіх пасёлках Журавічы, Карма, горадзе Рагачове.
З 1968 года і да выхада на заслужаны адпачынак (да 1985 года) ён займаў пасаду кіраўніка пачатковай ваеннай падрыхтоўкі ў Дзяржаўным прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 100 горада Рагачова..
Яго ўспаміны – гэта кладзень ведаў па гісторыі нашай краіны ў перадваенны час.
Яскравыя аповеды пра салдацкае жыццё часоў Вялікай Айчыннай вайны могуць заваражыць любога запатрабавальнага слухача.
Міхаіл Іванавіч падцверджае сваім жыццёвым вопытам, што
Україна ў пачатку 30-х гадоў знаходзілася ў цяжкім эканамічным становішчы, следчаннем якога стаў галадамор.
У 1930 гадзе ў іх сяле Антонаўка быў створаны калгас. Праз два гады, ў 1932 годзе пачалася усеагульная калектывізацыя.
Яго бацька Іван Макаравіч Калеснік спачатку пайсці ў калгас не захацеў. Ён прадаў свайго каня цыганам, а сельскагаспадарчы інструмент закапаў. Зямля сям’і апынулася сярод калгасных палёў і кіраўніцтва калгаса забрала гэты надзел ў калектыўную гастадарку, а замест яго адвяло кавалак зямлі ў балцы, дзе займацца земляробствам было вельмі складана. Апынуўшыся ў такім становішчы, бацька вымушаны быў пайсці ў калгас.
Калектыўная гаспадарка атрымала ад дзяржавы трактар ЧТЗ з малацілкай для апрацоўкі вялікай плошчы зямлі.
Цікавы эпізод захавала памяць Міхаіла Іванавіча: аднойчы стары ўкраінец, які ўбачыў упершыню трактар, біў яго пугай, каб трактар развярнуўся.
У 1933 годзе калгас сабраў добры ураджай. У стэпе, паставілі скірды, каб зерне прасохла, а затым яго змалаціць. Ноччу раскулачаныя сяляне падпалілі скірды. Усё збожжа згарэла.
Яго бацька прадчуваў, што хутка будзе голад і закапаў у балагане, дзе захоўвалася салома і сена, дзве бочкі збожжа (ячменя і пшаніцы).
Хутка пачаўся голад. У каго не было чаго есці пухлі ад голада. Людзі хадзілі вельмі тоўстымі, пілі шмат вады і нічога не елі. Памёр родны брат Міхаіла Іванавіча – Калеснік Грыгорый. Ён пайшоў ноччу на градку, з’еў шмат цыбулі і ад завароту кішак памёр. У сяле Антонаўка кожны дзень памірала 5-10 чалавек.
Бацька і мачаха (маці памерла ў 1926 годзе) з двумя малодшымі дзецьмі Алёнай і Вольгай паехалі на Данбас хавацца ад голада.
Старэйшай сястры Пелагеі крыху раней бацька даў грошы і прымусіў паехаць да родзічаў у горад Шахты Херсонскай вобласці.
У роднай хаце Міхаіл Іванавіч пражыў галодныя 1933 і 1934 гады. Пасля ад’езду бацькоў старшыня калгаса, ён быў з ліку дваццацітысячнікаў, вызваў да сябе і спытаў як Міхаіл Іванавіч будзе жыць. Старшыня даў для харчавання 10 кілаграмаў мукі, якой хапіла не на доўга.
Міхаіл Іванавіч працягваў вучыцца ў школе. Ён запрасіў да сябе ў хату жыць аднагодку – свайго далёкага родзіча Калесніка Аляксандра, ў якога родныя памерлі ад голаду ў 1933 годзе.
Два хлапчукі пакрыху бралі сою для харчавання з калгаснага склада, а мяса яны дабывалі спосабам палявання. Яны вязлі ў стэп ваду ў бочцы і лілі яе ў нару сусліка. Звярок выскокваў і яго лавілі, мяса казалася ім вельмі смачным. Яны заўважылі, што звярок трымаў за адной і другой шчакой па 50 зёран. Футру сусліка здымалі, сушылі і прадавалі, так атрымлівалі грошы на адзенне і абутак.
20 чэрвеня 1937 года да дому прыехаў бацька з мачахай і дзецьмі. Яны адчынілі дзверы і зайшлі ў хату. Бацька гучна запытаў: “Мішка ты яшчэ жывы?”.
У гэты ж дзень Міхаіл Іванавіч адзначаў у сваёй хаце з сябрамі заканчэнне вучобы ў сямігадовай школе. Праз два дні ён атрымаў пашпарт тэрмінам на адзін год і накіравання на вучобу ў горад Ілавайск, які знаходзіўся на Данбасе.
Злачыннасць у канцы 30-х гг. на Украіне атрымала неверагодныя памеры. Міхаіл Іванавіч лічыў што толькі Народны камісар НКУС Яжоў сваёй пралятарскай сілай змог навесці грамадскі парадак. Ён прывёў мне некалькі прыкладаў. Вось адзін з іх: “У 1938 годзе паміж станцыямі Крывы Рог і Пяціхаткі жуллё разабрала частку чыгункі на павароце з невялікага ўзвышша, каб затрымаць цягнік, ў якім быў інкасатарскі вагон. У выніку аварыі ўсе, хто знаходзіўся ў цягніку загінулі, а дзяржаўныя грошы зніклі”. Пасля гэтага здарэння Міхаіл Іванавіч з іншымі студэнтамі чыгуначнага тэхнікума разбіралі абсталяванне вагонаў і збіралі фрагменты чалавечых цел.
Студэнтам чыгуначнага тэхнікума Міхаіл Іванавіч праходзіў практыку на Сталінскай чыгунцы і згадаў выпадак 1939 года крушэння электрапоезда японскай фірмы на перагоне паміж станцыямі Апосталы і Нікапаль. Улады прынялі рашэнне скапіраваць замежную тэхніку. З Масквы да разбору японскага электрапоезда прыехалі шэсць інжынераў, а з Крыварожскага чыгуначнага тэхнікума накіравалі чатырох студэнтаў, у тым ліку і Калесніка Міхаіла Іванавіча. Разбіралі ўвесь электравоз да гайкі: ад злучэння да злучэння, ўсё маркіравалі, рабілі эскізы, а затым сабіралі да першапачатковага стану.
Пад час вучобы ў тэхнікуме, ён закончыў курсы шафёраў.
У 1940 годзе Міхаіла Іванавіча прызвалі на службу ў Чырвоную Армію. Службу ён пачаў у роце ўпраўлення Кіёўскага артылерыстскага вучылішча. У маі 1941 года ён быў шафёрам рэфрэжыратарнай грузавой машыны, на якой вазіў прадукты харчавання курсантам вучылішча.
Неверагоднае здарэне расказаў ён пра тое, што прыкладна за два тыдні да пачатку вайны, калі везлі прадукты з гарнізонных складоў з раёна Кіева-Пячорскай лаўры “машыны і трамваі спыніліся на дзве гадзіны - горад пакідалі тучы пацукоў, якія неверагодным чуццём распазнавалі будучую бяду”.
З другой паловы мая 1941 года курсанты артылерыйскага вучылішча знаходзілася ў летніх лагерах.
Калі пачалася вайна Міхаіл Іванавіч вазіў снарады для 152 мм гаўбічных пушак з складоў якія знаходзіліся ў дваццаці кіламетрах ад горада. Падвоз снарадаў транспартам быў арганізаваны толькі ноччу, таму што днём недавала спакою варожая авіяцыя.
Ён быў сведкам таго, ян нямецкі знішчальнік “ганяўся” за адным савецкім салдатам пакуль яго не забіў, і таго што на працягу двух месяцаў на той мясцовасці, якую ён праязжаў то не бачыў ні аднаго збітага нямецкага самалёта.
Групамі адыходзілі і ад’езджалі на ўсход з горада Кіева габрэі. Каб адвезці сваі сем’і габрэі плацілі транспартнікам па 3 тысячы рублёў.
17-18 верасня 1941 года, калі немцы прыблізіліся да Кіева, Міхаіл Іванавіч з баявым таварышам Сашко прывязлі снарады да агнявой пазіцыі курсантаў - а там стаяць пакінутыя гаўбіцы і валяюцца снарады. Яны вярнуліся ў Кіеў у вайсковую часць, але казармы артылерыйскага вучылішча былі пустыя, камандавання не было, адзін п’яны дворнік зберагаў маёмасць.
Заехалі на бензасклад. У палутарку, закацілі 4 бочкі паліва і паехалі на Крэшчацік да прадуктовых складоў.
На Крэшчаціку загрузілі некалькі мяшкоў крупы, мукі, яшчык каўбасы, тры яшчыкі водкі і паехалі з горада ў Саратаў, куды было эвакуіравана артылерыйскае вучылішча. Камандаванне часці выказала падзяку Міхаілу Іванавічу за тое, што ён даставіў машыну і груз у Саратаў.
Ён быў сведкам паводзін жыхароў Кіева перад тым, як у горад увайшлі немцы: “людзі , як мурашкі бегаюць па магазінах, хапаюць аддзенне, абутак, прадукты”.
У баях пад Масквой Міхаіл Іванавіч апынуўся 16 снежня 1941 года,
марозы даходзілі да 40 градусаў. У першы бой з немцамі ён уступіў у
20 км ад Масквы. Перад боям далі хвост сялёдкі, кавалак цукару і 100 грамаў водкі.
На ўсходней лініі абароны немцы раскідвалі лістоўкі, дзе была выява Сталіна з тулавам слана альбо воўка. На лістоўкі невялікая колькасць выхадцаў з каўказскіх рэспублік адрэгавала і ўцякла да ворага.
Для салдат вялікім шчасцем было застрэліць нямецкага каня. Елі тады каніну уволю.
Стан адзення варожых салдат быў анекдатычны. Пілотку яны выварачвалі і аб’вязвалі жаночай хусткай. Боты немцы абвязвалі анучамі, часта плялі з саломы галошы і адзявалі іх на боты.
Зімой рабілі 1941-42 гг. салдаты абодзьвух армій на пярэднім краі жылі ў зімовых бліндажах “сабачы яшчык”. Рабілі іх з 4-5 бярвенняў, якія лажылі побач, аблівалі іх вадой і сядзелі ў такім бліндажы ў 40 градусны мароз на сасновых галінах.
У баях пад Масквой была ў іх роце заканамернасць, хто атрымліваў паштоўку, альбо пасылку, таго у баі забівала варожая куля, альбо раніла.
20 красавіка 1942 года на лініі фронту на рацэ Ловаць немцы святкавалі дзень нараджэння Адольфа Гітлера. Адказаць на іх свята агнём артылерыі чырвонаармейцы не маглі. Снарадаў не хапала. Для стральбы патрэбна каманда начальніка артыллерыйскай брыгады. А каб папасці ў ворага, патрэбна зрабіць 3 прыстрэлачных выстрэла і затым беглым агнём трапіць у патрэбнае месца.
На вайне звычайным становіцца ўсё – і трагічнае і камічнае.
Міхаіл Іванавіч з баявым сябрам забяспечвалі сувязь паміж батальёнам і палком. Варожыя мінаметчыкі заўважілі рух связістаў і адкрылі агонь. Упала міна. Асколкі прабілі Міхаілу Іванавічу адну палу шынелі, а баявы сябар загінуў. Для пахавання знайшлі толькі голаву чырвонаармейца…
Тактыка разведкі боем у пачатку вайны яшчэ адзін прыклад таго, як тады шкадавалі салдата.
У сакавіку 1942 года вайсковая часць, дзе ваяваў Міхаіл Іванавіч знаходзілася ў Калінінскай вобласці. Ад ворага зноў раздзяляла рака. На другім баку немцы з рэпрадуктара транслююць музыку, гучаць спявы. Варожы прапагандыст прапануе здавацца ў палон. Камандаванне прымае рашэнне правесці разведку боем сіламі марскіх пехацінцаў. Немцы падпусцілі наступаючых да сваіх пазіцый на адлегласць 100 метраў і ўсіх расстралялі. На рацэ ляжалі забітыя савецкія салдаты, каля 100 чалавек. Забраць нельга – усё прастрэльваецца, глядзець на гэта цяжка. Праз тыдзень пайшла рака і унесла цела савецкіх маракоў.
Улетку супы чырвонаармейцы варылі з крапівы.
Сябар, з якім Міхаіл Іванавіч перазімаваў у “сабачай будцы” зіму 1941- 1942 года, Вінаградаў Аляксей, уночы убачыў сон што ў хаце ў якой яны былі з Міхаілам Іванавічам тры дні назад, стаяць дзве кадушкі – адна з салам, другая з грачыхай. Раніцай сябра расказаў пра гэты сон Міхаілу Іванавічу. Напярэдадні вешчага сна у хату трапіла нямецкая міна 50 кг “Ванюшка” у яго пярэднюю частку і разбурыла. Сябры атрымалі дазвол схадзіць у разбураны дом, дзе пад ганкам хаты знайшлі 50-ці літровую дубовую кадушку сала і мяса, а ў матрасе на ложку была не салома, а грачыха.
“Без бога не да парога” - сведчыць народная прыказка.
Аднойчы на тым жа месцы каля ракі Ловаць малады салдат Калеснік Міхаіл Іванавіч спаў у сялянскай хаце пад сталом. Ён спадабаўся старой гаспадыні сялянскай хаты за прыветлівую, спакойную разважлівую гаворку. Жанчына дала яму лісток з тэкстам з Евангелля і камуніст Калеснік М.І. пранасіў гэты лісток у сваім партбілеце да канца вайны.
У 1944 годзе Міхаіл Іванавіч удзельнічаў у вызваленні ад ворага беларускіх горадоў: Крычаў, Магілёў, Бабруйск.
У баях за Магілёў танкавая рота ( 9 танкаў) прайшла па чыгуначнаму масту праз акраіну горада Магілёва ў яго паўночную частку для злучэня з партызанамі, але знайсці іх не змаглі. Танкісты сустрэліся з партызанамі каля горада Бабруйска. Пасадзілі партызан на браню і наперад на ворага, але калі праязджалі праз лес партызаны спрыгнулі з баявых машын і пайшлі ў сваё прывачнае для партызанскай барацьбы асяродзе – лес.
З баямі прайшоў Міхаіл Іванавіч Беларусь, Польшу, Германію. Ў арсенале яго ўспамінаў пра вайну было і такое, калі камандзір танка ваюе з экіпажам без страт, напружанне нерваў, страх за жыццё экіпажа, ў камандзіра адчыняецца “сёмае пачуццё”, якое падказвае яму, што падыходзіць час, які патрабуе аддаць жыццё. Тады каманда: “ствалом чарпануць зямлі” і затым выстраліць. Гармата танка - “розачкай” і экіпаж жыве далей, адчасіўшы смерць. І так можна было зрабіць толькі адзін раз… Сярод танкістаў баявая машына называлася ласкава “магіла чатырох байцоў”.
У вайну танкісты першыя ўрываліся ў гарады. Ім даставаляся баявыя трафеі, прадукты харчавання, напоі, але жыццё іх было кароткім. На жаргоне танкістаў экіпаж згарэўшага ад фаустпатрона танка яны называлі не вельмі прыемным словам “падсмажаныя парасята”.
У канцы вайны 9 мая 1945 года танкавы полк, у якім служыў Міхаіл Іванавіч атрымаў загад выступіць з горада Вандербурга ў накірунку Прагі, дзе варожая, нямецкая групоўка працягвала сапраціўляцца Чырвонай Арміі.
На шляху ў Чэхаславакію полк сустрэўся з нямецкім артылерыйскім палком. Немцы ішлі ў Германію з мэтай злажыць зброю. Нямецкая калона ўперадзе несла белы сцяг. Па загаду камандзіра танкавага палка немцы павінны былі стаць ўздоўж дарогі. Савецкія танкісты ўзялі ў іх часы і кольца і ваеныя фарміраванні пайшлі сваім шляхам. Першае чэшскае сяло сустракала савецкіх танкістаў з кветкамі, іграў духавы аркестр, кожнаму экіпажу далі па бутэлькі віна “Кагор”. Камандзір прыняў рашэнне другія чешскія сёлы абходзіць бокам, каб добразычлівыя паўднёвыя славяне не стрымлівалі рух.
Калі танкавы полк прыблізіўся да Прагі, ад горада насустрач рухаліся групы ўласаўцаў у нямецкай форме. Шмат каго з гэтых здраднікаў танкісты проста задавілі гусеніцамі танкаў, а затым аддзіралі танкі ад чалавечай плоці. Прасціць ворагу супраціўленне пасля капітуляцыі маглі, але сваім здраднікам не.
Міхаіл Іванавіч расказваў, што пасля вайны ў 1949 годзе на тэрыторыі Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі яму прышлося разам з супрацоўнікамі дзяржбяспекі выяўляць варожую агентуру. У часы вайны немцы на тэрыторыі Беларусі арганізавалі шмат разведвальных школ і шмат часу спатрэбілася органам дэяржбяспекі выкрыць варожую агентуру.
Людзі, які жылі ў даваенны час, перадольвалі шматлікія выпрабаванні, якія закалілі іх характар. Яны абаранілі нашу дзяржаву, захавалі наша свабоднае жыццё. Яны годны нашай павагі і гонару.
Сучасная моладзь можа браць прыклад з старэйшага пакалення, як працаваць на карысць грамадства, як мужна, ахвярна абараняць Айчыну ад знешняга ворага, як любіць малую Радзіму і бацькоўскую хату.
Цікавымі з’яўляюцца фотаздымкі с сямейнага альбома яго сына Калеснікава Віктара Міхайлавіча. Яны дапамогуць віртуальна вярнуцца ў мінулае ХХ стагодзе.
Падрыхтаваў Г.В.Цiтовiч